Больш трывожныя падзеі адбыліся ўжо ўвосень. Калі ўсе гэтыя гучныя акцыі адгрымелі, былі толькі нейкія дробныя маршы, людзям не давалі нават сабрацца. Тады пачалі ўжо актыўна і журналістаў хапаць.
Лену Кавальчук, нашу журналістку, недзе ў верасні затрымлівалі, была праверка па артыкулу 23.34 («
несанкцыяванае масавае мерапрыемства», КоАП у рэдакцыі да 01.03.2021. – Рэд.) і незаконнай вытворчасці матэрыялаў СМІ. Усе справы былі закрытыя, ніяк яе не пакаралі. Але больш за месяц яе тэлефон і фотаапарат знаходзіліся ў міліцыі, а сама Лена была ў статусе, што ў адносінах да яе праводзіцца праверка. Па адной з праверак ёй давялося нават ехаць на сваю малую радзіму ў Белавежскую пушчу, бо выклікаў мясцовы ўчастковы.
Самая вядомая гісторыя – з
Русланам Кулевічам . Яго затрымалі падчас пратэстаў у першыя дні пасля выбараў. Ён некалькі дзён адсядзеў з паламанымі рукамі ў ізалятары.
Але тады мы проста трапілі «пад гарачую руку». Былі не ў тым месцы і не ў той час.